БЕЛ Ł РУС

У Кубку Стэнлі вызначыліся ўсе паўфіналісты

30.05.2013 / 10:20

У розыгрышы Кубка Стэнлі вызначыліся ўсе пары ўдзельнікаў 1/2 фіналу. Апошнім паўфіналістам сталі «Чыкага Блэкхоўкс». У сёмым матчы серыі супраць «Дэтройта» «ястрабы» толькі ў авертайме даціснулі суперніка — 2:1.

У паўфінале Захаду «чорныя ястрабы» згуляюць супраць дзеючага чэмпіёна «Лос-Анджэлес Кінгз» (першы матч у суботу). «Каралі» таксама правялі сяміматчавую чвэрцьфінальную серыю супраць «Сан-Хасэ». Характэрна, што ў гэтай пары сустракаюцца два апошнія ўладальнікі Кубка Стэнлі ад Заходняй канферэнцыі.

На Усходзе фіналіста вызначаць «Пітсбург» і «Бостан», першы матч серыі ў суботу ў Пенсільваніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула