БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ізраіля не прыехаў у Вішнева да свайго 90-годдзя, прыслаў дачку

30.05.2013 / 10:33

Nashaniva.com

У Валожыне (Мінская вобласць) і ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён), на радзіме прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса, прайшлі імпрэзы, прысвечаныя 90-годдзю з дня яго нараджэння.

Дачка Перэса Цвіі Вальдэн і пасол Ізраіля Іосіф Шагал адкрылі выставу «Шымон Перэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішневе да Прэзідэнцкай вуліцы ў Ерусаліме».

Таксама быў усталяваны памятны знак на месцы, дзе стаяў дом сям’і Перскіх і дзе нарадзіўся хлопчык Шымон.
Апрача таго, адбыўся канцэрт артыстаў з Беларусі і Ізраіля, экскурсія па габрэйскіх мясцінах Валожына і цырымонія ўшанавання памяці ахвяраў Халакоста ў вёсцы Вішнева.

Ад сядзібы Перскіх у Вішневе захаваўся калодзеж, з якога госці папілі вады.

Шымон Перэс жыў у Вішневе да 11 гадоў, у 1934 г. разам з сям’ёю ён эміграваў у Палесціну. Усе ягоныя сваякі, якія засталіся ў Вішневе, загінулі ў часе Другой сусветнай вайны.

Перэс з'яўляецца найстарэйшым прэзідэнтам краіны ў свеце, 90 гадоў яму споўніцца 2 жніўня. На пачатку 1990-х Перэс, будучы міністрам замежных спраў Ізраіля, наведваў роднае мястэчка. Хоць ён не быў там 60 гадоў, ён адразу пазнаў і знайшоў роднае котлішча, і калодзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула