БЕЛ Ł РУС

У беларускім калгасе паўтара года не выплачвалі заробак

30.05.2013 / 10:42

Работнікам ААТ «Коханава» (Талачынскі раён Віцебскай вобласці) паўтара года не выплачвалі заробак.

Гэты факт выявіўся падчас прыёму грамадзян старшынёй Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам.

З такой праблемай да Аляксандра Якабсона звярнуўся адзін з жыхароў раёна.

Ён распавёў, што яго жонка не атрымала заробак за 9 месяцаў. У ходзе разбору высветлілася, што гэта не адзінкавы выпадак.
ААТ «Коханава» не выплачвала зарплату работнікам на працягу паўтара года.

Суб’ект гаспадарання прызнаны банкрутам і знаходзіцца на стадыі ліквідацыі. Агульная запазычанасць па заробку складае Br225 млн.

Аляксандр Якабсон назваў гэты факт абуральным і выказаў здзіўленне з нагоды бяздзейнасці мясцовых уладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула