БЕЛ Ł РУС

Германія: прарвала дамбу — трэба эвакуіраваць 23 тысячы чалавек

10.06.2013 / 9:36

Дамбу прарвала на рацэ Эльба побач з Магдэбургам.

Пасля працяглых дажджоў вада ў Эльбе паднялася на 7,48 м — на 5 метраў вышэй, чым звычайна.

Ратавальнікі тэрмінова вывезлі з гарадоў і вёсак вакол Акэну больш за 8 тысяч чалавек.

У самім Магдэбургу свае дамы пакінулі 3 тысячы мясцовых жыхароў.

Агулам у эвакуацыі маюць патрэбу 23 тысячы чалавек.

Паводка ўжо нанесла страты Германіі на 6 млрд еўра. Канцлер Ангела Меркель паабяцала выдзеліць 100 млн еўра дапамогу пацярпелым тэрыторыям.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула