БЕЛ Ł РУС

У ЗША знайшлі дзённік нацысцкага палітыка Розенберга

10.06.2013 / 9:53

У ЗША знойдзены дзённік чальца палітычнага кіраўніцтва нацысцкай Германіі і ідэолага НСДАП Альфрэда Розенберга,

паведамляе Reuters. Розенберг быў абвешчаны Нюрнбергскім трыбуналам адным з галоўных ваенных злачынцаў і прысуджаны да смяротнага пакарання ў 1946 годзе.

Нататкі, якія ахопліваюць перыяд з 1936 па 1944 гг., утрымліваюць невядомыя раней звесткі пра палітыку Трэцяга Рэйха, планы нападу на Савецкі Саюз, рознагалоссі ўнутры гітлераўскага рэжыму.

Запісы Розенберга перададуць у музей. Прадстаўнікі федэральных ведамстваў ЗША неўзабаве афіцыйна абвесцяць пра дзённік на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула