БЕЛ Ł РУС

У Сірыі баевікі забілі 15-гадовага падлетка за «блюзнерства»

10.06.2013 / 09:56

У горадзе Алепа ў Сірыі баевікі, якія змагаюцца з рэжымам Башара Асада, пакаралі смерцю 15-гадовага падлетка.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Syrian Observatory for Human Rights.

Падлетак Мухамед Ката быў застрэлены на вачах у сваіх бацькоў.

Баевікі абвінавацілі яго ў блюзнерстве. За некалькі дзён да гэтага Ката ў адной з размоваў сказаў, што «не стане вернікам, нават калі прарок Мухамед спусціцца з нябёсаў».

Да якой менавіта групоўкі належалі баевікі, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула