41% расіян лічаць Пуціна «ідэальным палітыкам»
Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна лічаць «ідэальным кіраўніком» 41% расіянаў, сведчаць звесткі апытання«Левада-цэнтра» , якое праводзілася ў канцы мая.
Прызнаць Пуціна ідэальным кіраўніком без усялякіх агаворак гатовыя 6% грамадзян. Усяго аб сваім прыязным стаўленні да прэзідэнта паведамілі 55% расіянаў.
Большасць рэспандэнтаў мяркуюць, што Пуцін нясе «адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне» (62%) і валодае «добрым стратэгічным бачаннем праблем краіны» (61%). 45% лічаць, што ён уважліва ставіцца да патрэб грамадзян.
Амаль палова (48%) не бачаць розніцы паміж тым, як Пуцін выконваў свае абавязкі падчас папярэдняга тэрміну на пасадзе і цяпер.