БЕЛ Ł РУС

Сёння ў школах пачынаюцца выпускныя, у пятніцу — першае ЦТ

10.06.2013 / 10:38

Nashaniva.com

+ графік тэставання

Выпускныя вечары для вучняў XI (ХІІ) класаў пройдуць 10–12 чэрвеня.

Выпускныя вечары пройдуць традыцыйна на базе школ, гімназій, ліцэяў. Сёлета ніякіх новаўвядзенняў у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства не плануецца. Фармат правядзення вечароў будзе традыцыйным — ва ўстановах адукацыі.

Ужо 14 чэрвеня (пятніца) пачынаецца тэставанне, першым яно пройдзе па беларускай мове.

15 чэрвеня (субота) — па рускай мове, 17 чэрвеня (панядзелак) — па біялогіі, 19 чэрвеня (серада) — па матэматыцы, 21-га (пятніца) — па грамадазнаўстве, 22-га (субота) — па фізіцы, 23-га (нядзеля) — па гісторыі Беларусі, 24 чэрвеня (панядзелак) — па хіміі, 25-га (аўторак) — па сусветнай гісторыі, 27-га (чацвер) — па замежных мовах, 28-га — па геаграфіі.\

Усе ЦТ будуць пачынацца, а 11-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула