БЕЛ Ł РУС

Леанарда дзі Капрыа сыграе Распуціна

10.06.2013 / 11:34

Амерыканскі акцёр Леанарда дзі Капрыа сыграе Грыгорыя Распуціна — сябра сям'і расійскага імператара Мікалая II.

У карціне будзе выкладзена гісторыя ўзвышэння містыка Распуціна, узмацнення яго ўплыву на імператарскую сям'ю і яго забойства, якое ў 1916 годзе ажыццявілі граф Юсупаў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Пурышкевіч, вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч і, па непацверджаных дадзеных, агент брытанскай разведкі Освальд.

У фільме, па дадзеных выдання, будзе паказаная складаная натура Распуціна, які страціў у дзяцінстве любімага брата - менавіта гэтая частка гісторыі прыцягнула ўвагу ды Капрыа.

Пра тэрміны новай карціны з дзі Капрыа пакуль нічога не вядома.
У студзені 2013 года акцёр заявіў, што за два гады зняўся ў трох фільмах («Джанга Вызвалены» Квенціна Таранціна, «Вялікі Гэтсбі» База Лурмана і «Воўк з Уол-Стрыт» Марціна Скарсэзэ) і пачуваецца выматаным, таму плануе зрабіць перапынак у працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула