Футбаліст Радзівонаў зняўся ў сацыяльным відэа, прысвечаным папулярызацыі футбола — відэа
Форвард БАТЭ і зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў зняўся ў сацыяльным роліку, скіраваным на папулярызацыю футбола. Аўтар ідэі відэа - Антон Мамоненка, студэнт Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.
«Бюджэт роліка склаў 100 даляраў, якія давялося заплаціць за арэнду абсталявання. Доўга Віталя не ўгаворваў, ён прапанаваў асабіста сустрэцца, дзе я патлумачыў, чаго я хачу. Мэта відэа: папулярызацыя футбола», - сказаў аўтар роліка.