БЕЛ Ł РУС

Салаўіная экскурсія ў Лошыцкім парку — 21 чэрвеня

21.06.2013 / 9:44

Nashaniva.com

21 чэрвеня ў 20.00 адбудзецца салаўіная экскурсія ў Лошыцкім парку (уваход з боку Камвольнага камбіната). Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае ўсіх ахвотных далучыцца.

Салаўіная экскурсія — гэта экскурсія ў прыроду, на якой можна пазнаёміцца з рознымі галасамі птушак. Гісторыя салаўіных экскурсій у Беларусі пачынаецца з 2007 года і звязаная з папулярнай акцыяй «Салаўіныя ночы».

Салаўіныя экскурсіі накіраваныя на тое, каб максімальна задзейнічаць зрок і слых экскурсантаў, развіваць назіральнасць, кемлівасць і цікавасць да птушак як неад’емнага складніка прыродных экасістэм.

Каардынатар праекта — Руслан Шайкін, shaikin@tut.by

Таксама падрабязную інфармацыю можна даведацца ў офісе АПБ:

г. Мінск, вул. Парнiковaя 11, пак. 4.

(+375 17) 263-06-13

(+375 29) 223-06-13

(+375 29) 101 68 87

info@ptushki.org

Даведка:

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі, якая працуе ў галіне захавання біяразнастайнасці і экалагічнай адукацыі. Арганізацыя налічвае больш за 3500 сябраў, звыш 150 школьных клубаў «Крылаты дазор» і 14 аддзяленняў у розных кутках краіны. АПБ — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі Birdlife International.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула