Начная акустыка ў кнігарні логвінаЎ — 20 чэрвеня
Наконадні сонцавароту будзем сустракаць самы даўгі дзень года з гарбатай і пры свечках у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск,пр-т Незалежнасці, 37а) пад песні аднаго з яскравых гітарных аўтараў. Мы запрашаем на начны акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава.
20 чэрвеня, чацвер. Пачатак а 22.00. Уваход вольны.
***
Спалучаючы тэхнічнасць акампанементу, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя «тутэйшасцю» тэксты, Яўген спрабуе выйсці
Яўген — пераможца фестывалю «Бардаўская восень 2010» (Бельск, Польшча), лаўрэат фестываляў аўтарскай песні