БЕЛ Ł РУС

Легендзе беларускага гандбола Спартаку Мірановічу — 75 гадоў

20.06.2013 / 9:21

У маі 2013 г. Спартак Пятровіч разам са СКА заваяваў еўрапейскі Кубак выкліку.

Легендзе беларускага гандбола Спартаку Мірановічу сёння спаўняецца 75 гадоў

Спартак Пятровіч Мірановіч нарадзіўся ў Магнітагорску 20 чэрвеня 1938 г. У 1963 г. скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Яго кар’ера пачалася ў 1960-я і была звязана з мінскімі камандамі «Буравеснік» і «Палітэхнік». Ён лічыўся адным з лепшых разыгрываючых у краіне.

Затым наступіла чарга трэнерскай дзейнасці. Такога паслужнога спісу, як у Спартака Пятровіча, няма ў ніводнага гандбольнага трэнера свету.
З 1976 года ён з’яўляецца галоўным трэнерам каманды СКА.
Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, на ўсесаюзнай арэне СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР,
а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў.
Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле і Барселоне заваёўвалі алімпійскае золата,
былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі.

У 1991–1997 гадах Мірановіч быў членам выканкама НАК.

За час трэнерскай дзейнасці ён падрыхтаваў каля 80 чэмпіёнаў свету.

Спартак Мірановіч — майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР і Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі. Менавіта дзякуючы працы Мірановіча беларускі гандбол стаў вядомы на міжнароднай арэне.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула