БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне 22 чэрвеня пройдзе фэст народных рамёстваў

20.06.2013 / 10:23

Рэгіянальная газета

Каля сотні майстроў выказалі жаданне паўдзельнічаць у выставе-кірмашы народных рамёстваў і промыслаў «Камарова — кола дзён», што пройдзе ў Мядзелскім раёне.

Прыедуць яны як з суседніх раёнаў, так і з далейшых мясцін, паведаміла бухгалтар цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва «Камарова» Наталля Нагорная. Народныя ўмельцы пакажуць майстар-класы.

Пройдзе свята 22 чэрвеня ў вёсцы Камарова. Пачнецца яно ў 12 гадзін.

У канцэртнай праграме выступяць як народныя, так і эстрадныя калектывы, а таксама дзеці, якія адпачываюць у цэнтры «Зубраня».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула