Huawei прэзентавала самы тонкі смартфон у свеце
Кампанія Huawei прэзентавала Ascend P6, найтанчэйшы смартфон у свеце.
Таўшчыня Ascend P6 складае 6,18 міліметра, папярэднім рэкардсменам лічыўся апарат Alcatel One Touch Idol Ultra і яго 6,45 міліметра. Ascend P6 важыць 120 грамаў, у яго экран 4,7'',1280х720, чатырох'ядравы працэсар і два гігабайты аператыўнай памяці.
Новая мадэль можа стаць флагманскай для Huawei, кампанія разлічвае на 10% рост штогадовых продажаў на працягу бліжэйшых пяці гадоў. Цяпер доля Huawei на рынку смартфонаў складае 4,3%. Рынак па-ранейшаму ўзначальвае Samsung з 31,7%, на другім месцы Apple з 17,3%