Запушчаны афіцыйны сайт чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, беларускай мовы няма
Дырэкцыя 78-га чэмпіянату свету па хакеі, які з 9 па 25 мая наступнага года пройдзе ў Мінску, абвясціла пра запуск свайго афіцыйнага сайта,паведаміў менеджар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету-2014 Пётр Рабухін.
Адрас сайта - www.minsk2014.com. Сайт выкананы ў фірменным стылі чэмпіянату на дзвюх мовах (рускай і англійскай) і прызначаны для інфармавання аматараў хакея аб ходзе падрыхтоўкі і рэгламенце правядзення спартыўнага форуму.