Незвычайнае Купалле ў TNT Rock Club
Канцэрт гуртоў Re1ikt і «Альтанка» адбудзецца 23 чэрвеня ў TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9). Мерапрыемства пройдзе напярэдадні старажытнага містычнага беларускага свята Купалля - дня летняга сонцастаяння. На сцэне мінскага клуба выступяць гурты, якія спалучаюць беларускі фолк з рокам і блюзам.
У рамках фолк-свята мінская мастачка Лінка Вайтвулф створыць этна-мехендзі (часовую ведычную татуіроўку, якая малюецца пры дапамозе хны) і атрымае такі падарунак той, хто прыйдзе ў этнічным строі.
Пачатак: 20:00. Уваход: 40.000. Інфалінія: (29) 655-55-55.