БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Усе мы адносімся да вялікай рускай культуры і рускай цывілізацыі

20.06.2013 / 13:29

Выступаючы на адкрыцці Сусветнага кангрэса рускай прэсы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў аснову беларускай дзяржаўнасці і таго, што прынята называць беларускай мадэллю развіцця, пакладзены асаблівыя духоўныя каштоўнасці і культурныя дасягненні, якія далі чалавецтву руская цывілізацыя, рускі свет.

«Салідарнасць і справядлівасць — вось два ключавыя словы, якімі можна было б апісаць прынцыпы, якія мы вызнаём», — сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі асаблівае стаўленне да рускай мовы.

«Добра памятаю, як на мяне абрынуўся град абвінавачванняў нашых мясцовых радыкалаў-нацыяналістаў за мае словы пра тое, што для беларуса руская мова не чужая, а родная, гэта супольны набытак і рускіх, і ўкраінцаў, і беларусаў
… Я і сёння цвёрда прытрымліваюся такой жа пазіцыі.

Руская мова стварыла вялікую рускую культуру, якая таксама з’яўляецца здабыткам многіх народаў і да якой, калі браць паняцце рускай культуры і рускай цывілізацыі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, адносімся ўсе мы», — сказаў ён.

Ён таксама дадаў, што ў Беларусі ўдалося пабудаваць мірную, спакойную добрую краіну, у якой нікому нават у галаву не можа прыйсці думка прыцясняць чалавека з-за таго, што ён размаўляе на нейкай «не той» мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула