БЕЛ Ł РУС

Парламент Кыргызстана прагаласаваў за выгнанне авіябазы ЗША

20.06.2013 / 13:40

Парламент Кыргызстана ў чацвер 20 чэрвеня, прагаласаваў за дэнансацыю пагаднення аб размяшчэнні на тэрыторыі рэспублікі авіябазы ЗША.

Адпаведны законапраект быў прыняты адразу ў трох чытаннях. За яго прагаласаваў 91 дэпутат, пяцёра парламентарыяў выступілі супраць.

У адпаведнасці з законапраектам, дамова аб амерыканскай авіябазе, афіцыйна названай Цэнтрам транзітных перавозак (ЦТП), будзе дэнансавана з 11 ліпеня 2014 года.
Рашэнне дэпутатаў уступіць у сілу пасля таго, як прыняты імі законапраект будзе падпісаны прэзідэнтам рэспублікі.

У 2014 годзе мінае тэрмін дзеяння пагаднення па базе. Тэарэтычна яно магло быць падоўжанае, аднак цяперашняе кіраўніцтва Кіргізіі неаднаразова заяўляла, што не збіраецца пакідаць на сваёй тэрыторыі гэты аб'ект даўжэй названага тэрміну. Цяпер пазіцыя Бішкека зафіксавана афіцыйна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула