БЕЛ Ł РУС

Сямашка паехаў у Пецярбург на эканамічны форум

20.06.2013 / 13:45

У межах удзелу беларускай дэлегацыі ў ХVII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме 20 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам.

Паводле інфармацыі беларускага пасольства ў Расіі, абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных інтэграцыйных праектаў. "Таксама адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі па іншых актуальных пытаннях беларуска-расійскіх гандлёва-эканамічных адносін", — гаворыцца ў паведамленні.

У ХVII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які пачаў сваю працу 20 чэрвеня, Беларусь прадстаўляе дэлегацыя на чале з Сямашкам і паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам.

Чакаецца, што ў мерапрыемствах форуму возьмуць удзел кіраўнікі амаль 200 замежных і больш як 400 расійскіх кампаній, а таксама 144 члены замежных афіцыйных дэлегацый, якія прадстаўляюць 66 дзяржаў.

Па традыцыі ў форуме возьме ўдзел Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула