БЕЛ Ł РУС

«Італьянскі Шындлер», праведнік свету, апынуўся пасобнікам нацыстаў

20.06.2013 / 14:39

Гісторыкі выявілі дакументы, якія сведчаць пра тое, што Джавані Палатучы, якога доўга лічылі італьянскім героем — ратавальнікам яўрэяў, насамрэч супрацоўнічаў з нацыстамі.

Пра гэта 19 чэрвеня піша The New York Times. Гэтыя высновы пацвердзілі больш за дзесяць навукоўцаў, прыцягнутых Цэнтрам юдаікі ў Нью-Ёрку. Яны вывучылі амаль 700 дакументаў, якія адносяцца да дзейнасці Палатучы і доступ да якіх быў атрыманы толькі ў апошнія некалькі гадоў.

З крыніц вынікае, што Палатучы на працягу шасці гадоў быў «свядомым выканаўцам расавых законаў».
Больш за тое, высветлілася, што ён дапамагаў нямецкім уладам у горадзе Ф'юме (цяпер харвацкі горад Рыека) ідэнтыфікаваць яўрэяў, каб затым падвергнуць іх рэпрэсіям. 80% яўрэяў, якія жылі ў гэтым месцы, загінулі ў Асвенцыме, і гэта суадносіны значна вышэйшыя, чым у астатніх італьянскіх гарадах.
Акрамя таго, згодна з новымі звесткамі, у 1944 г. акупацыйныя нацысцкія ўлады асудзілі Палатучы за крадзяжы і здрады, а не за дапамогу яўрэям.
Звесткі ж аб тым, што Палатучы ратаваў яўрэяў, на думку даследчыкаў, не маюць пад сабой дакументальнай базы. Першыя сведчанні такога роду з'явіліся толькі ў 1952 годзе. Даследчыкі мяркуюць, што за гераізацыі вобраза Палатучы паспрыялі яго сваякі.

Мемарыяльны музей Халакоста ў Вашынгтоне ўжо выключыў з сваёй экспазіцыі экспанаты, прысвечаныя Палатучы.

Джавані Палатучы з 1937 года быў начальнікам паліцыі ў горадзе Ф'юме. Традыцыйна лічылася, што ў 1940-1944 гадах ён выратаваў тысячы яўрэяў. Так, пасля таго, як у 1943 Ф'юме быў акупаваны войскамі нацыстаў, ён нібыта знішчыў дакументы, якія б спрасцілі ідэнтыфікацыю яўрэяў і іх адпраўку у лагеры смерці. Сам Палатучы загінуў ў 1945 годзе ў лагеры Дахау.

Палатучы пасмяротна быў удастоены шматлікіх узнагарод, у прыватнасці, ён быў узнагароджаны залатым медалём «За грамадзянскія заслугі». Акрамя таго, музей-архіў «Яд ва-Шэм» прызнаў яго праведнікам свету, а папа Ян Павел II ў 2000 годзе пачаў працэс яго беатыфікацыі
і прысвоіў Палатучы статус пакутніка.

Яго таксама называлі «італьянскім Шындлерам» за падабенства з Оскарам Шындлерам, немцам, які ў гады Халакоста выратаваў каля 1200 яўрэяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула