Калядных і майскіх канікул у Беларусі не будзе
Пытанне пра калядныя і майскія вакацыі ў Беларусі не разглядаецца.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення развіцця матывацыйнага патэнцыялу зарплаты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Секержыцкая падчас
Алена Секержыцкая таксама адзначыла, што зараз не плануецца змяняць каляндар дзяржаўных святаў, паведамляе БелТА.
Вялікія навагоднія і майскія канікулы практыкуюцца ў Расіі. У Беларусі на карысць калядных вакацый сведчыць святкаванне Раства 25 снежня і 7 студзеня,а на карысць майскіх вакацый — святкаванне 1 мая, Радуніцы і 9 мая.
Так у наступным, 2014 г., Радуніца будзе адзначацца 29 красавіка, за дзень да Першамая, які выпадзе на чацвер.
9 мая ў 2014 г. выпадае на пятніцу.