БЕЛ Ł РУС

На марш пратэсту па ўсёй Бразіліі выйшлі больш за мільён чалавек — фотарэпартаж

21.06.2013 / 10:38

Паліцэйскія дзейнічаюць жорстка

У Рыа на вуліцы выйшлі 300 тыс. чалавек

Пратэсты ў Белене

У Міністэрстве замежных спраў у Бразіліа дэманстранты ўчынілі пажар.

Маскі ўдзельнікаў пратэсту

Пратэсты праходзяць у час футбольнага турніру Кубак канфедэрацый.

Больш за мільён чалавек выйшаў мінулай ноччу на антыўрадавыя дэманстрацыі больш чым у 100 гарадах па ўсёй Бразіліі. У многіх месцах успыхнулі сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй; у штаце Сан-Паўлу загінуў 18-гадовы юнак, калі ва ўзведзеную пратэстоўцамі барыкаду ўрэзаўся аўтамабіль.

Каля 300 тысяч чалавек выйшлі на марш у Рыа-дэ-Жанейра — непадалёк ад будынка гарадской мэрыі паліцэйскія ўжылі супраць іх слезацечны газ.

Паведамляецца пра 29 пацярпелых.

Мэрыя Рыа і офіс губернатара штата знаходзяцца пад узмоцненай аховай паліцыі.

Уладальнікі некаторых крам, баючыся новых беспарадкаў, зачынілі вітрыны фанернымі шчытамі. Тое ж самае зрабілі банкаўскія канторы.

У горадзе Сальвадор на паўночным усходзе Бразіліі для разгону пратэстоўцаў вартавыя парадку таксама выкарыстоўвалі слезацечны газ і гумовыя кулі. У сталіцы краіны Бразіліа дэманстранты ўчынілі невялікі пажар ў будынку Міністэрства замежных спраў.

Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф адмяніла запланаваны на наступны тыдзень візіт у Японію.

Гэта паказвае, наколькі сур’ёзная цяперашняя сітуацыя ў краіне.

Раней улады найбуйнейшых гарадоў Бразіліі адмянілі рашэнне аб павышэнні цэнаў на праезд у аўтобусах і метро, ​​што стала адной з прычын масавых пратэстаў.

Мэр Рыа сказаў, што адмова ад павышэння платы за праезд абыйдзецца горадзе ў 225 млн даляраў у год.

Аднак усе гэтыя меры так і не супакоілі пратэстоўцаў.

«Справа ўжо не ў цэнах. Людзям не падабаецца ўся палітычная сістэма, мы патрабуем пераменаў»,
— цытуе агенцтва Асашыэйтэд прэс Камілу Сена, 18-гадовую студэнтку, якая выйшла на акцыю пратэсту ў горадзе Нітэрой.

Многія дэманстранты скардзяцца на тое, што ўлады марнуюць велізарныя сродкі на будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, рыхтуючыся да чэмпіянату свету па футболе 2014 года і Алімпійскіх гульняў 2016 года.

«Мы не супраць чэмпіянату свету як такога. Мы супраць карупцыі вакол гэтага спартыўнага мерапрыемства», — тлумачыць Сена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула