БЕЛ Ł РУС

Відэа «Адзін дзень з расійскім алігархам» шакавала Захад

18.07.2013 / 10:44

Каб зразумець душу расійскага бізнесмена, з ім трэба выйсці на паляванне, і выпіць шмат гарэлкі.

Так лічаць заходнія СМІ, якія спасылаюцца на відэаролік, які паказвае адзін дзень з жыцця рускага мільярдэра Сяргея Верамеенкі. Бізнесмен правёў дзень у кампаніі супрацоўніка моладзевага часопіса Vice у сваім загарадным доме, пазнаёміў яго з жонкай-мадэллю і паскардзіўся, што ў Расіі не кожны можа жыць на шырокую нагу.

Відэа, якое знаходзіцца на YouTube, называецца «Адзін дзень з жыцця алігарха». Да цяперашняга моманту яно сабрала больш за 2 млн праглядаў.

«Журналісты Vice знайшлі лепшы спосаб па-сапраўднаму зразумець рускага алігарха - для гэтага з ім трэба есць, паляваць і піць шмат гарэлкі», - гаворыцца ў артыкуле. У роліку таксама паказаная жонка бізнесмена, міс свету - 2006 Сафія Шчацініна. У гасцях у мільярдэра журналіст паспеў папарыцца ў лазні і пастраляць у жывёл. Таксама Верамеенка паказаў журналісту сваю багатую калекцыю абразоў.

Пад канец насычанага дня Верамеенка выпіў з госцем гарэлкі і прызнаўся, што яму вельмі шкада, што не ўсё ў Расіі жывуць так багата.
Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, як бы ён апісаў бягучае эканамічнае становішча краіны, Верамеенка адказаў: «Расія паступова набліжаецца да Захаду, цывілізацыі. Рынак выраўноўваецца, ужо няма шалёных грошай, усё ідзе туды, куды павінна ісці».
Таксама Верамеенка кажа журналісту з ЗША, што плаціць падаткі - звычка амерыканцаў, у Расіі гэтага ніхто не робіць.

Багацце Верамеенкі, па ацэнцы Forbes, дасягала ў 2008 годзе $1,4 млрд. Ён быў партнёрам апальнага банкіра і заснавальніка Міжпрамбанка - Сяргея Пугачова. Цяпер Верамеенка з'яўляецца дэпутатам цвярскога Заканадаўчага сходу, кіруе вугальнай і металургічнай кампаніяй, а таксама актыўна развівае ў Расіі кумысную конегадоўлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула