БЕЛ Ł РУС

У дызайнера Арцемія Лебедзева выявілі малярыю

22.07.2013 / 16:32

Папулярны расійскі інтэрнэт-блогер Арцемій Лебедзеў быў шпіталізаваны з дыягназам «малярыя» ў інфекцыйную бальніцу.

21 ліпеня 38-гадовы дызайнер на карэце «хуткай дапамогі» быў дастаўлены з сімптомамі інфекцыйнага захворвання ў клініку на Валакаламскай шашы.

Дактары, вызначыўшы, што Лебедзеў хворы на малярыю, у тэрміновым парадку ізалявалі яго ад астатніх пацыентаў. З прыёмнага аддзялення дызайнер быў адразу накіраваны ў інфекцыйную бальніцу № 2, дзе звычайна ляжаць пацыенты з такімі хваробамі.

Хутчэй за ўсё, ён заразіўся малярыяй не ў Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула