Лета вернецца ў другой палове тыдня
Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 22 ліпеня падчас відэабрыфінгу.
«У другой палове тыдня рост атмасфернага ціску пачне паступова адсоўваць цыклон на ўсход і надвор’е вернецца ў сваю норму», — зазначыў Рабаў.
У чацвер месцамі магчымыя кароткія дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–16°С, днём 20–27°С. Такое ж надвор’е будзе ў пятніцу.
«У гэтыя выхадныя дні галоўным фактарам, што будзе ствараць надвор’е, будзе цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы,дзе большую частку тыдня гаспадаром надвор’я з’яўляецца антыцыклон, дажджы паступова спыняцца і толькі па ўсходзе Беларусі магчымыя кароткачасовыя дажджы», — паведаміў Рабаў.
Тэмпература паветра ноччу плюс 9–16°С, у суботу максімальная днём ад плюс 21–23°С па паўночным усходзе да 28°С па захадзе краіны.
У нядзелю днём будзе яшчэ цяплей.Днём 23–28°С, у