У Столінскім раёне патануў сямігадовы хлопчык, спатыкнуўшыся ў вадзе
30.07.2013 / 13:32
Трагедыя здарылася 28 ліпеня паблізу вёскі Стахава. Школьнік адпачываў на прыродзе са сваімі бацькамі на Прыпяці. Разам з імі былі яшчэ некалькі сямейных пар з дзецьмі.
Хлопчык гуляў на беразе ракі. У нейкі момант ён спатыкнуўся і паваліўся ў ваду. Выратаваць яго не ўдалося. Дакладную прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза.
Сям'я загінулага дзіцяці характарызуецца станоўча. На момант няшчаснага выпадку дарослыя спіртное не ўжывалі.