БЕЛ Ł РУС

Свежы «Куфэрак Віленшчыны» — памяці Таццяны Сапач

29.08.2013 / 12:17

КМ

Куфэрак Віленшчыны. №15. 2013. — 220 с.

Выйшаў чарговы нумар альманаха. Ён прысвечаны паэтцы і журналістцы Таццяне Сапач, якая загінула ў канцы 2010-га.

Пра аўтарку паэтычнага зборніка «Восень» узгадваюць Алег Аблажэй, Людка Сільнова, Міхась Казлоўскі, Людміла Рублеўская...

Мікіта Мускі піша пра храмы Смаргоншчыны ў часы Першай сусветнай вайны, Уладзімір Кажамяка — пра школу імя Грымаця ў Ільі, якая летась адзначыла 150 гадоў. Публікуюцца і іншыя краязнаўчыя тэксты, прысвечаныя гістарычнай Віленшчыне.

Альманах выдаецца з 2000 года. Рэдактар «Куфэрка» — Міхась Казлоўскі. На жаль, чарговы нумар альманаха мае мізэрны наклад — 115 асобнікаў. У продажы наўрад ці з’явіцца. Але можна адшукаць новы нумар у буйных бібліятэках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула