БЕЛ Ł РУС

Усе дзяржаўныя свінні знішчаныя ў 13 раёнах краіны

29.08.2013 / 12:56

Ягор Марціновіч

Ад пачатку года пагалоўе свінняў у калгасах скарацілася на 84 тысячы галоваў.

Па стане на пачатак жніўня ў калгасах Беларусі засталося 3 235 447 свінняў. У параўнанні з пачаткам года гэтая лічба скарацілася на 84 тысячы галоваў.

Зусім не засталося «дзяржаўных» свінняў у наступных раёнах: Ганцавіцкі, Жабінкаўскі, Маларыцкі, Віцебскі, Сенненскі, Брагінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Кастрычніцкі, Хойніцкі, Бялыніцкі, Крычаўскі.
А вось на Івацэвіччыне яшчэ лічацца жывымі ўсяго 15 свінняў.

У пералічаным спісе шмат рэгіёнаў, дзе былі знойдзеныя праявы афрыканскай чумы.

Напрыклад, у калгасах зачышчаных Віцебскага і Сенненскага раёнаў яшчэ год таму было амаль 50 тысяч свінняў. Усіх іх давялося забіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула