БЕЛ Ł РУС

Даляр не купіш танней за 9000 рублёў ні ў адным банку

29.08.2013 / 14:53

Ягор Марціновіч

Сярэдні курс продажу еўра — 12 050 рублёў.

Афіцыйны курс даляра вырасце заўтра да 8990 рублёў, у чарговы раз абнавіўшы гістарычны максімум.
Банкі зрэагавалі на гэтую навіну імгненна:
не засталося ніводнай фінансавай установы, у якой амерыканская валюта можна было б набыць танней, чым за 9000 рублёў.
Але і па такім курсе даляр прадаецца мала дзе. Сярэдні курс продажу — 9030 рублёў.
Затое здаць амерыканскую валюту можна ўжо па 8930 рублёў. Дарэчы, у дзяржаўны «Беларусбанк».

Псіхалагічную мяжу пераадольвае і еўра. Нягледзячы на падзенне афіцыйнага курса да 11920 рублёў, у банках еўрапейская валюта ў сярэднім прадаецца за 12 050 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула