БЕЛ Ł РУС

Міколу Дземідзенку асудзілі на 12 сутак

29.08.2013 / 18:16

Намесніка старшыні «Маладога фронту» затрымалі, калі ён ішоў на прэс-канферэнцыю Змітра Дашкевіча.

Мікола Дземідзенка, намесьнік старшыні Маладога Фронту, зарэгістраванага ў Чэхіі, атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла Міколава жонка Алеся Раманюк-Дземідзенка.

Судовае паседжаньне адбылося ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы.

Моладзевага актывіста абвінавацілі паводле артыкула 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях — супраціў работнікам міліцыі.

Міколу Дземідзенку прэвэнтыўна затрымалі каля 11-й гадзіны 29 жніўня, калі ён ішоў на прэсавую канфэрэнцыю Зьмітра Дашкевіча ў офіс партыі БНФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула