БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гомеля спрабаваў скрасці крэсла ў кавярні, яму пагражае да шасці гадоў

2.09.2013 / 11:39

Крымінальная справа па арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) распачата ў дачыненні да жыхара Гомеля 1991 года нараджэння.

31 жніўня малады чалавек адкрыта з ужываннем насілля спрабаваў скрасці крэсла, які належыць кавярні «Крыніца».

Крэсла работнікам удалося адстаяць, падазраванаму ж пагражае ад пяці гадоў абмежавання волі да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула