БЕЛ Ł РУС

У Добрушы рабочага засыпала грунтам, мужчына памёр у бальніцы

4.09.2013 / 4:45

У Добрушы 2 верасня загінуў рабочы прадпрыемства «Добрушскі
камунальнік», мужчына 1957 г.н., якога засыпала грунтам падчас
работ па падвядзенні водаправода да аднаго з прыватных дамоў.

Як паведаміў БелаПАН намеснік пракурора Добрушскага раёна Уладзімір Такарэўскі,
пацярпелы памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з цялеснымі пашкоджаннямі.

Камунальнікі выкапалі траншэю 1,9 метра экскаватарам, праклалі трубы, у траншэю
некалькі разоў спускаліся рабочыя для мантажу. Перад тым як засыпаць траншэю,
якая не была ўмацаваная, у яму спусціўся рабочы 1957 года нараджэння, каб
прысыпаць трубы. Грунт абваліўся на яго, траўмы былі несумяшчальныя з жыццём.

РАСК праводзіць праверку па гэтым факце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула