БЕЛ Ł РУС

У Іраку смяротнік падарваў удзельнікаў пахавання: 51 чалавек забіты

21.09.2013 / 21:22

51 чалавек загінуў у выніку выбуху на пахаванні ў шыіцкім раёне Cадр на поўначы Багдаду.

Паводле афіцыйных паведамленняў, сярод загінулых шмат жанчын і дзяцей, больш за 70 чалавек параненыя, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Па інфармацыі мясцовых уладаў, начынены выбухоўкай аўтамабіль з кіроўцам-смяротнікам выбухнуў ля палаткі, дзе сабраліся ўдзельнікі пахавання.

Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасці за выбух.

Напярэдадні ў выніку выбуху ўнутры суніцкай мячэці ў іракскім горадзе Самарра на поўнач ад Багдаду загінулі 18 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула