БЕЛ Ł РУС

У Расіі жанчыну асудзілі за забойства мужа, які раўнаваў яе да Стаса Міхайлава

7.10.2013 / 10:28

У Кемераўскай вобласці (Расія) жанчыну, якая забіла мужа за тое, што ён раўнаваў яе да спевака Стаса Міхайлаву, прысудзілі да 6,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку. 24-гадовая жанчына глядзела па тэлевізары канцэрт Стаса Міхайлава, калі муж пачаў пагражаць ёй і абражаць самога спевака.

У выніку канфлікту жанчына некалькі разоў ўдарыла мужа нажом.

«Яна прызнана адэкватнай, забойства здзейсніла не ў стане афекту», — адзначае пракуратура.

Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны на працягу дзесяці дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула