БЕЛ Ł РУС

П'яны наведнік забаўляльнага цэнтра зламаў нос міліцыянеру

7.10.2013 / 12:9

 6 кастрычніка была распачата крымінальная справа ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Гомеля за супраціўленне супрацоўніку міліцыі.

6 кастрычніка ў 4.35 у забаўляльным цэнтры «Плаза» п'яны рабочы будаўнічай арганізацыі аказаў супраціў міліцыянеру-вадзіцелю дэпартамента аховы, які знаходзіўся ў форменным абмундзіраванні пры выкананні службовых абавязкаў, і зламаў яму нос.

Вядзецца следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула