БЕЛ Ł РУС

Раніцай у суботу прагназуюць першы снег

18.10.2013 / 13:34

19 кастрычніка прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у цэнтральных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег, днём пераважна без ападкаў.

Фота rh.by.

Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с.

У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе месцамі сіноптыкі прагназуюць вецер з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 1-4 градусы, па захадзе чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў.

Днём паветра прагрэецца да плюс 4-9 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула