БЕЛ Ł РУС

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў патрабуе вярнуць Логвінаву ліцэнзію

18.10.2013 / 15:5

У афіцыйным лісце міжнародная арганізацыя называе абразлівым сам прынцып дзяржаўнага ліцэнзавання выдавецкай дзейнасці.

У лісце цытуецца выказванне кіраўнік Камітэта па свабодзе друку Асацыяцыі Ула Валіна: «Асацыяцыя катэгарычна не прымае рашэнне Міністэрства інфармацыя Беларусі. Пазбаўленне выдавецтва «Логвінаў» яго законнага права на друк непрымальнае агулам і ў прыватнасці. Умяшальніцтва уладаў у легальную працу выдаўца не можа быць абгрунтаванае і сама ідэя ліцэнзавання дзяржавай выдавецкай дзейнасці з'яўляецца абразлівай».

«Мы заклікаем урад Беларусі неадкладна адклікаць сваё рашэньне ў дачыненьні да выдавецтва «Логвінаў».

Апроч таго мы заклікаем урад Беларусі да абароны права на свабоду друку для ўсіх грамадзянаў Беларусі. Свабода друку з'яўляецца адной з асноваў сучаснай грамадзянскай супольнасці, без якой немагчымы эканамічны і дэмакратычны прагрэс».

Міністэрства інфармацыі адклікала ліцэнзію выдаўца Ігара Логвінава, выдадзеную 8 красавіка 2009 года. Паведамленьне пра спыненьне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасьня. Дакумент падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца «ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні». Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула