БЕЛ Ł РУС

Майра Мора не ведае, ці паедзе Лукашэнка ў Вільню

18.10.2013 / 15:8

Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце Усходняга партнёрства ў Вільні адносіцца да разраду «гіпатэтычных рэчаў».

Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, адказваючы на пытанне ці дазволяць Лукашэнку перасячы мяжу ЕС, каб узяць удзел у віленскім саміце.

«Я не магу адказаць на такое пытанне», — сказала Мора, размаўляючы з журналістамі на канферэнцыі «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: лепшы міжнародны досвед і перспектывы для Рэспублікі Беларусь», якая праходзіць 18 кастрычніка ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка, нагадаем, уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

На пытанне, ці прымуць у якасці дэлегата прэзідэнта Беларусі, Мора адказала, што «неабходна спытаць у Лукашэнкі, ці паедзе ён на саміт». «Краіна мае права вырашаць, каго паслаць на саміт», — сказала Мора.

Як паведамлялася раней, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас 15 кастрычніка перадаў кіраўнікам дыпламатычных місій краін — удзельніц Усходняга партнёрства ў Літве запрашэнні для іх дзяржаў на трэці саміт ініцыятывы.

Запрашэнні на саміт, які будзе праходзіць у Вільні 28—29 лістапада, перададзены дыпламатам Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Хто канкрэтна запрошаны, у прэс-рэлізе не ўказваецца. Разам з тым літоўскія СМІ са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства інфармуюць, што запрашэнні адрасаваныя дзяржавам, а не канкрэтным асобам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула