БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі шэсць журналістаў, якія сустракалі Севярынца

19.10.2013 / 8:40

Зміцер Панкавец

Затрымліваюць Ганну Шапуцька. Фота Аксаны Рудовіч.

9.07

Павел Севярынец паведаміў «Нашай Ніве», што паразмаўляў на пероне з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым. Той прыгразіў затрыманнем, калі на «вакзале будзе мітынг». Севярынец кажа, што яму паабяцалі вызваліць затрыманых, калі ён з’едзе з вакзала.

* * *

Паводле інфармацыі карэспандэнта «НН», на чыгуначным вакзале проста на пероне затрымалі мінімум 6 журналістаў: фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Сяргея Гудзіліна, карэспандэнта «Еўрарадыё» Алеся Пілецкага, фотакарэспандэнта Аляксандра Васюковіча, журналіста Барыса Гарэцкага, карэспандэнта БелаПАН Захара Шчарбакова з калегам.

У часе затрыманняў да прысутных, што сустракалі Севярынца, звярнуўся Віталь Рымашэўскі. Яго таксама затрымалі.

* * *

Нагадаем, што ўранку ў суботу, 19 кастрычніка, на свабоду выйшаў яшчэ адзін палітвязень — лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула