БЕЛ Ł РУС

Гісторыя ў падзеях і малюнках

23.10.2013 / 4:13

Nashaniva.com

У лістападзе ў сядзібе ТБМ у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» працягвае працаваць гістарычная школа «Гісторыя ў падзеях і малюнках» пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава.

Заняткі будуць прысвечаныя вывучэнню сучаснай гісторыі Беларусі ў ХХ — пач. ХХІ ст.

На занятках будуць праводзіцца гістарычныя віктарыны, пераможцы якой атрымаюць цікавыя прызы.

Падчас заняткаў таксама прадугледжаны абмен думкамі наконт сучаснага стану беларускай мовы і яе функцыянавання ў грамадстве.

Такім чынам, удзельнікі змогуць павысіць свае веды па гісторыі Беларусі і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы.

У лістападзе заняткі адбудуцца: 4 лістапада (панядзелак), 11 лістапада (панядзелак), 18 лістапада (панядзелак), 25 лістапада (панядзелак).

Пачатак а 18-й на вул. Румянцава, 13.

Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула