БЕЛ Ł РУС

Apple прэзентавала танюткія iPad Air і таннейшыя MacBook

23.10.2013 / 9:30

Амерыканская карпарацыя Apple прадставіла новую версію планшэтнага камп'ютара iPad - iPad Air. Гэтая мадэль важыць 450 грамаў і на 20% танчэйшая за стандартны iPad.

Пры гэтым раней некаторыя эксперты выказвалі здагадкі, што папулярнасць iPad паступова сходзіць на нішто. СМІ паведамляюць, што заяўлены кошт мадэлі — $499 з Wi-Fi і $629 за версію з сотавым модулем.

Планшэт працуе ў восем разоў хутчэй, чым першы iPad 2010 года, заявіла Apple. Прадукцыйнасць графікі, па словах прадстаўнікоў кампаніі, вырасла да 72 разоў.

На прэзентацыі ў Сан-Францыска карпарацыя таксама прадставіла новыя камп'ютары MacBook Pro з дысплеем Retina.

Яны таксама будуць лягчэйшымі і танчэйшымі і будуць каштаваць на 200 даляраў менш, чым папярэднія версіі.

Кампанія таксама абвясціла, што яе новая аперацыйная сістэма - Mavericks OS X - будзе даступная бясплатна.

Эксперты называюць гэта спробай Apple змагацца з папулярнасцю аперацыйнай сістэмы Windows, якую робіць карпарацыя Microsoft.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула