У Японіі адкрылася турфірма для мяккіх цацак
У Японіі адкрылася турыстычная кампанія для плюшавых цацак. Падарожжа мяккай цацкі абыйдзецца яе ўладальніку ў $35 - $55.
За гэтыя грошы плюшавы ўлюбёнец зможа паехаць у SPA-тур, наведаць Токіа з экскурсіяй ці адправіцца ў тур-загадку, у якім месца падарожжа загадзя невядома.
Аўтар ідэі падарожжаў для цацак 38-гадовая Саноэ Адзума вырашыла адкрыць сваю справу пасля таго, як заўважыла, што фатаграфіі з вандровак з яе цацкамі выклікаюць шалёнае захапленне.
Такая паслуга разлічана перш за ўсё на тых уладальнікаў цацак, якія самі не могуць сабе дазволіць адправіцца ў падарожжа.
Турфірма дае ўладальнікам плюшавых мядзведзяў і іншых жывёл магчымасць сачыць за сваімі ўлюбёнцамі, рассылаючы фатаграфіі цацак з іх «адпачынкаў».
Гэта можа дапамагчы гаспадарам цацак нібы дакрануцца да падарожжа ці рашыцца на самастойную паездку.