БЕЛ Ł РУС

ЕС зняў санкцыі з кампаній Уладзіміра Пефціева

30.10.2013 / 10:27

Паводле БелаПАН

Афіцыйны часопіс ЕС сёння апублікаваў новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў. 13 чалавек са спісу выключаныя.

Таксама зняты санкцыі з кампаній, якія належаць бізнэсмену Уладзіміру Пефціеву: ААТ «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ЧУП «Сен-Ко», ЧУП «БТ Інвест», «Тэхнасаюзпрыбор».

Сам Пефціеў застаецца ў спісе невыязных пад нумарам 147.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула