БЕЛ Ł РУС

29 кастрычніка ў Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд дня

30.10.2013 / 11:20

Новы максімум аказаўся вышэйшым за папярэдні на два градусы.

Згодна з картай тэмператур рэсурсу надвор'я meteoinfo.by, цяплей за ўсё у аўторак было ў Брагіне — 21,6 градуса вышэй за нуль.

Дагэтуль самым цёплым было 29 кастрычніка 2008 года ў Брэсце — плюс 19,6. У самім Брагіне перакрыты рэкорд 1980 года (14,9).

Абноўленыя максімумы ў Мінску — 16,8 (было 15,6) і трох абласных цэнтрах: Віцебску — 17 (15,2), Магілёве — 18 (15,8) і Гомелі — 20,7 (14,9). Усе ранейшыя рэкорды тут устаноўленыя 29 кастрычніка 1965 года.

У трэцяй дэкадзе кастрычніка паветра ў Беларусі вельмі рэдка праграваецца да 20 градусаў.

Абсалютны рэкорд месяца — 27,7 градуса — быў устаноўлены 4 кастрычніка 1893 года ў Калінкавічах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула