Беларускія Дзяды ў гарадах Еўропы, ЗША, Расіі — расклад
дапаўняецца і абнаўляецца
Падаём папярэдні спіс гарадоў у замежжы, дзе адбудуцца Беларускія Дзяды.
Спіс будзе дапаўняцца. Далучайце інфармацыю праз каменты да гэтага артыкула. І далучайцеся!
Чэхія, Прага
Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада 2013 г. а 12-й гадзіне ля царквы на Альшанскіх могілках, каб ушанаваць памяць прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і спевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Лондан, Брытанія
У суботу 2 лістапада на Дзяды адбудзецца асьвячэнне крыжа на месцы закладкі беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага і паніхіда за супакой душаў усіх памерлых продкаў.
Месца – пляц за Марыйным Домам (Marian House). Пачатак а 14.00.
Літва, Вільня
Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада 2013 г. аб 11-й гадзіне ля ўваходу на могілкі Росы.
Швейцарыя, в. Бургіён у кантоне Фрыбур (Bourguillon, Fribourg)
Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада 2013 г. аб 11-й гадзіне ля ўваходу ў жаночы кляштар Notre-Dame du Carmel (Eglise de Bourguillon).
Польшча, Варшава
Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада 2013 г. аб 11-й гадзіне на пляцоўцы каля метро Centrum.
Польшча, Кракаў
Беларуская грамада сустракаецца 2 лістапада 2013 г. а 12-й гадзіне на пляцоўцы каля чыгуначнага вакзала.
Польшча, Беласток
Беларуская грамада сустракаецца 3 лістапада а 12-й гадзіне ля ўваходу на праваслаўныя могілкі на Выгодзе пры парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Расклад малітоўнага ўспаміну на Дзяды ў Бельгіі
ANTWERPEN: субота, 2 лістапада, а 10.30 - Паніхіда ў Беларускай царкве ў Антвэрпэне (Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 ANTWERPEN);
LEUVEN: субота, 2 лістапада, а 12-й гадзіне на вайсковых могілках у Лёвэне паніхіда на магіле беларускага кампазытара Міколы Равенскага (аўтара музыкі да гімну “Магутны Божа”); (Kerkhofdreef, LEUVEN)
GENT (DRONGEN): субота, 2 лістапада, а 18.30 – Заўпакойная Служба ў Дронгене, у Старым Абацтве (Гэнт); (Oude Abdij, Sint-Josephkapel, DRONGEN (GENT), Oude-Abdijstraat);
ANTWERPEN: нядзеля, 3 лістапада, а 12.00 – Заўпакойная Боская Літургія з Ліцьцёй за спачылых у Беларускай царкве ў Антвэрпэне (Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 ANTWERPEN).
Чыкага, ЗША
Урачыстая сустрэча адбудзецца 9 лістапада а 18-й гадзіне ў Беларускай праваслаўнай царкве Святога Юр'я па адрасе: 1500 North Maplewood Ave. Chicago, IL 60622
Краснаярск, Расія
Дзяды ў расійскім Краснаярску будуць адзначаныя 2 лістапада ў Бібліятэцы імя Ленінскага Камсамолу.
Пачатак а 16-й.