БЕЛ Ł РУС

У Гомелі адчынілася першая ў краіне аўтамыйка ў бікіні — фота

1.11.2013 / 10:5

Каб паглядзець на тое, як вашае аўто мыюць прывабныя кабеты, давядзецца аддаць 500 тысячаў. Звычайная мыйка абыйдзецца ў пяць разоў менш.

Увечары 31 кастрычніка ў Гомелі прайшло афіцыйнае адкрыццё першай у горадзе і, відаць, у Беларусі бікіні-мыйкі.

Падчас прэзентацыі журналісты пабачылі белы Chevrolet Camaro і дзвюх сэксуальна апранутых дзяўчат з тэматычным make-up’ам у гонар Хэлоўіна. Пасля адмысловай прэзентацыі журналістаў папрасілі пакінуць бокс. А ў памяшканне зайшоў гаспадар аўтамабіля, каб паназіраць, як яго аўто будуць пазбаўляць ад бруду.

Наколькі бікіні-мыйка стане папулярнай у абласным цэнтры, пакажа час. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ужо цяпер жыхары Гомеля набылі некалькі падарункавых сертыфікатаў на аўтамыйку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула