14 лістапада рубель знізіўся да ўсіх валютаў: даляр — 9 280
14.11.2013 / 11:37
14 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Рубель, амаль не змяніўся ў цане на таргах у сераду, у чацвер знізіўся да трох асноўных валют.
Курс даляра вырас на Br10 да 9 280 беларускіх рублёў.
Еўра вырас на Br30 да 12 490 рублёў.
Расійскі рубель вырас на Br1,5 да 284 беларускіх.