БЕЛ Ł РУС

Пол Макартні просіць Пуціна вызваліць актывістаў Greenpeace

14.11.2013 / 12:21

Былы The Beatles Пол Макартні напісаў Уладзіміру Пуціну ліст з просьбай вызваліць фігурантаў справы Greenpeace, што ў верасні пікетавалі платформу «Прыразломная» ў Пячорскім моры і былі арыштаваныя.

Тэкст ліста апублікаваны на музычным партале Quai Baco.

«Я пішу вам, каб запэўніць, што Greenpeace, які я ведаю, ні ў якім разе не з'яўляецца антырускай арганізацыяй. Зыходзячы з уласнага досведу, магу заявіць, што ў іх ёсць звычка даставаць ўсе ўрады! І яны ніколі не атрымлівалі ніякіх грошай ад ніводнага з урадаў або кампаній у свеце», — піша спявак.

Макартні падкрэслівае, што Greenpeace заўсёды дзейнічае мірнымі сродкамі.

У лісце Пуціну ён згадвае аб напісанай ім 45 гадоў таму песні Back In The USSR, у якой ёсць радок Been away so long I hardly knew the place, gee it's good to be back home («Будучы ў ад'ездзе так далёка, што ўжо і не ведаў дзе, як жа я рады вярнуцца дадому».

«Не маглі б вы зрабіць так, каб гэта стала праўдай для зняволеных з Greenpeace?» — звяртаецца да расійскага прэзідэнта Макартні.

Раней Пол Макартні пісаў расійскім чыноўнікам ліст у падтрымку удзельніц Pussy Riot Марыі Алёхінай і Надзеі Талаконнікавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула