БЕЛ Ł РУС

Еўропа фінішавала: Францыя, Партугалія, Грэцыя, Харватыя выйшлі на чэмпіянат свету

20.11.2013 / 0:39

Nashaniva.com

У Еўропе сёння ўвечары былі згуляныя матчы плэй-оф да чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ўлетку ў Бразіліі.

Крышціяну Раналду вывеў Партугалію на чэмпіянат свету (ён забіў гол і тры дні таму), uefa.com

Зборная Партугаліі вырвала валявую перамогу ў гасцях у Швецыі — 3:2 (Крышціяну Раналду, 50, 77, 79 — Ібрагімавіч, 68, 72).

Зборная Грэцыя згуляла ў гасцях унічыю з Румыніяй — 1:1 (Тарасідзіс, 55-аўтагол, Мітраглу, 23, першы матч - 3:1),

Харватыя перамагла ў Заграбе Ісландыю — 2:0 (Манджукіч, 27, Срна, 47, першы матч — 0:0).

Францыя разграміла Украіну — 3:0 (Сако, 22, 72, Бензема, 34, першы матч — 0:2).

Ад Афрыкі апошнія дзве з пяці пуцёвак заваявалі Гана і Алжыр.

20 лістапада стануць вядомыя два апошнія ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе:

Новая Зеландыя — Мексіка (першы матч — 1:5), Уругвай — Іярданія (першы матч — 5:0).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула